Другі дзень правядзення мерапрыемстваў XIIІ Педамарафону

09.04.2024

“Буду настаўнікам”. Пад такім загалоўкам у 3 класе прайшоў урок па літаратурным чытанні. На якім вучні падрабязна пазнаёміліся з прафесіямі. Вялікая роля на ўроку было нададзена прафесіі настаўніка. Вучні далі ацэнку ролі настаўніка і школы ў жыцці чалавека. Паразважалі на тэму “Настаўнік-гэта вельмі цікавая і складаная прафесія”.

Цікавы ўрок беларускай мовы  ў 2 класе правяла Ішанкулыева Ю.П. Пад час вывучэння новай тэмы “Знаёмства з тлумачальным слоўнікам” вучні другога класа пазнаёміліся з рознымі прафесіямі, вучыліся знаходзіць іх значэнне у тлумачальным слоўніку.