История,традиции и достижения учреждения

Школа размешчана на тэрыторыі  ААТ «Новы Бор» Навасёлкаўскага  с/с.  У мікрараёне школы  —  вёскі Скрыль, Скрыльская Слабада, Падвілле, Антанова, Хацешава, Гарэлец, Ліпск, Ржышча, Пцічанскае.

Гісторыя школы

Школа была заснавана ў 1881 годзе як школа граматы.

У 1910 годзе пераіменавана ў царкоўна-прыходскую.

Будынак школы быў драўляны.

Асноўнымі прадметамі былі закон Божы, арыфметыка, руская мова.

Першыя настаўнікі: Буцкевіч Леанід, Кунец Адам – яфрэйтар царскай арміі.

У 1917 годзе ўключана ў агульную сетку школы Саюза.

У 1921 годзе пачала работу як адзіная працоўная школа 1 ступені (чатырохгодка).

У 1938-1939 гадах пераіменавана ў сямігодку.Першы выпуск адбыўся ў 1941 годзе.

У час Вялікай Айчыннай вайны ўсе тры будынкі школы былі разбураны. У 1945 годзе заняткі аднавіліся ў наёмным памяшканні.

Загадчыкам школы пасля вайны быў Ямельян Маркавіч Ляпіч.

У 1949 годзе было куплена два пакоі ў вёсцы Бор. Школа зноў была рэарганізавана ў сямігадовую.

Новы будынак школы быў пабудаваны ў 1962 годзе.

У 1950 годзе дырэктарам школы быў назначаны Талкачоў.

З 1952-па 1965 гады школу ўзначальваў Канстанцін Нікіціч Шынкарык.

З 1965 па 1968 гады – Артур Сяргеевіч Салодкі.

З 1969 па 1975 гады – Міхаіл Фёдаравіч Кавалёў.

З 1975 па 2010 гады – Анатоль Яўгенавіч Аляшкевіч.

З 2010 па 2014 гады — Валянціна Фёдараўна Андрэева.

Сёння калектыў школы ўзначальвае Наталля Уладзіміраўна Валенкова.